Официальный веб-сайт учреждения образования
«Cредняя школа № 50» г. Гомеля

г. Гомель, ул. Осипова, 17
тел. 32-05-25

sosh50@yandex.ru

Поиск информации
Наши достижения

PreviousNext
Ваше мнение
Кто по вашему мнению в большей мере должен заниматься воспитанием ребенка в 6-ой день недели?
семья
школа
другое
Дальнейшее образование

Гомельский государственный университет имени Франциска Скорины

ГОМЕЛЬСКИЙ ОБЛАСТНОЙ ПРОФОРИЕНТАЦИОННЫЙ ПОРТАЛ






Гомельский городской исполнительный комитет








2017 -

ГОД НАУКИ



Президент Беларуси А.Г.Лукашенко 23 декабря 2016 г. подписал указ №481 «Об объявлении 2017 года Годом науки»














"На разных языках из века в век дорогу к знанью ищет человек ..."

PDF Печать E-mail
Автор: Administrator   

Тэма: Змяненне  дзеясловаў  прошлага  часу  па  родах,

 

правапіс  канчаткаў.

Правапіс  не  з  дзеясловамі.  (паўтарэнне)

 

Мэты:Спрыяць  паглыбленню  ведаў  вучняў  па  тэме,

удасканальваць  уменне  знаходзіць  дзеясловы  ў  тэксце,

ставіць  да  іх  пытанні,  вызначаць  формы  цяперашняга,

будучага  і  прошлага  часу;

фарміраваць  навыкі  ўтварэння  дзеясловаў  прошлага  часу,

уменне  вызначаць  род  дзеясловаў   прошлага  часу,

выдзяляць  канчаткі;

паглыбіць  веды  пра  раздзельнае  і  злітнае  напісанне

дзеясловаў  з  не  (ня);

спрыяць  папаўненню  слоўнікавага  запасу  вучняў;

садзейнічаць  працоўнаму  выхаванню.

 

Эпіграф: Мова -  жывая  істота.

Яна  жыве,  а  не  існуе.

К. Чорны

 

Ход  урока.

  1. 1. Арганізацыйны  момант.

Уступнае  слова  настаўніка.

-        Сёння  мы  праводзім  трэці  ўрок – паўтарэнне   пра  самую    працавітую  часціну  мовы.  Якую?  (дзеяслоў)

-        Чаму  мы  яе  называем  самай  працавітай?  (абазначае  дзеянне)

-        Мы  ведаем,  што  мова -  жывая  істота,  яна  жыве,  а  не  існуе.  (зварот  да  эпіграфа).  А  значыць  яе  жыхар  Дзеяслоў  таксама  жывы.  Давайце  плённа  папрацуем,  бо  мы  таксама  не  гультаі  і  добра  ўмеем  працаваць  і  адказваць.

-        Назавіце  мне  дзеясловы  ў  эпіграфе  і  вызначце  іх  час.

Паведамленне  тэмы  і  мэты  ўрока.

  1. Паўтарэнне.
  2. 1. Адзначце,  якія  з  прыведзеных  слоў  з’яўляюцца  дзеясловамі:

Будынак                         дом                                     спаць

прывітацца                       устаць                                другі

сонечны                           адпачынак                       весяліць

дрэва                               будаваць                           позні

віншаваць                      вячэраюць                        слухаў

 

весялосць                       хтосьці                                    пісьмовы

адпачываць                    бегчы                                       думаць

хваля                                прынёс                                    сямёрка

мыцца                             усмешка                                  стукаць

цудоўны                          новыя                                      легчы

 

  1. Пытанне:

–       Успомніце,  да  якога  часу  могуць  адносіцца  дзеясловы?

Цяперашняга -  што  робіць?

Прошлага -  што  рабіў?   што  зрабіў?

Будучага  -  што  будзе  рабіць?  што  зробіць?

 

  1. Заданне:  Настаўнік  чытае  дзеясловы, а  вучні  павінны  пляснуць  у  далоні,  калі  пачуюць  дзеясловы  прошлага  часу:

Прынясу     расказвае  аб’ехалі кружыцца     бачыў пабеліць

пахне    мазаць    шанаваў напішу ляцеў адвядумаўчалі б’ецца   грымелавязе плача прачытала буду  ваендравацьзатрымаўся плаваў пацячэ  пабудуемпасеяў адвядусклеіць  ляжаць   прачытала шуміць   вядуць      аб’ехалі носіць.

  1. 4. Прачытайце  верш.  Ён  сур’ёзны  ці  жартоўны?

Ці  зразумела,  хто  ў  вершы  чытае,  хлопчык  ці  дзяўчынка?

Па  чым  гэта  зразумела?

Знайдзіце  ў  вершы  дзеясловы.     Вызначце  іх  час,  род  і  лік.

Ці  так  чытала?

 

Так  чытала,

так  гартала,

аж  пакуль  цямнець  не  стала.

З  кніжкай  ела,

з  кніжкай   спала,

з  кніжкай  бегала  нямала.

З  ёй  у  сад  хадзіла  я,

з  ёй  была  ля  ручая,

з  ёй  сядзела  рана – рана

ля  блакітнага  экрана.

Нават  кнігі  не  закрыла.

Так  вучыла,  так  гартала –

толькі  тройку  атрымала.

Можа,

я  не  так  чытала?

М. Дукса

  1. Запіс  у  сшыткі:

М. р.  -  грэў     рос

Ж. р.  -   грэла   расла

Н.  р.  -  грэла  расло

Мн.  л.  -  грэлі   раслі

  1. 6. Дзеясловы  ў  дужках  пастаўце  ў  прошлым  часе  і  запішыце.  Дужкі  апусціце. Выдзеліце  суфіксы  і  канчаткі.

Снег  (скрыпець)

Іней  (зіхацець)

Мароз  (бадзёрыць)

Сонца  (узыходзіць)

Рэкі  (замерзнуць)

Прырода  (змяніцца)

Зіма  (прыйсці)

Зверы  (схавацца)

Лясы  (апусцець)

Фізкультхвілінка

-          Ішоў  па  лесе  паляўнічы:

-          Топ – топ – топ.

-          Стрэліў  ён  у  качку –

-          Хлоп – хлоп – хлоп.

-          Качка  паляцела  і  ў  кусты  прысела.

 

 

Масаж  алоўкамі.

  1. Здабыванне  агню.
  2. Эстафета.
  3. Хованкі.
  4. Ваўчок.
  5. Горка.
  6. Даганялачка.
  7. Верталёт.

Развіццё  артыкуляцыі:

Скорагаворкі:

Зубр  зубілам  выбіў  зуб.

Пчолка  з  чмелем  у  чоўніку  плылі.

Крот  ля  самых  ля  варот  ранкам  рые  агарод.

Тры  дрывасекі,  тры  дрываколы

на  трох  дварах  дровы  калолі.

Любіць  Валодзя  валаводы   валаводзіць.

Лезь,  залезь,  залезшы,  злезь.

Сёння  досвіткам  Аўсей  злавіў  аўсянку  ў  аўсе.

  1. 7. У  дзеясловах  прошлага  часу  ўстаўце  прапушчаную  літару,  абазначце  канчатак:

Стаіць -  стая…,     стая…а

Ападаць -  апада… ,  апада…а

Мінуць -  міну… ,  міну…а

Сеяць -  сея… ,  сея..а

Гуляць -  гуля… ,  гула…а

Дыхаць -  дыха… ,  дыха…а

Ляжаць -  ляжа… ,  ляжа…а

Паліваць -  паліва… ,  паліва…а

Лавіць -  лаві… ,  лаві…а

Жыць -  жы… ,  жы…а

Клікаць -  кліка… ,  кліка…а

Ведаць -  веда… ,  веда…а

 

  1. На  дошцы  змешчаны  карцінкі  з  прафесіямі  людзей.

Заданне: Назваць  прафесію  і  падабраць  да  кожнай  прафесіі  па  2 – 3  дзеясловы  прошлага  часу.

ПРАФЕСІІ

Прафесіі

ДЗЕЯСЛОВЫ  ПРОШЛАГА  ЧАСУ

1

АРТЫСТ

СПЯВАЎ

ВЫСТУПАЎ

РАСКАЗВАЎ

2

БІБЛІЯТЭКАР

ВЫДАВАЎ

ЗАПІСВАЎ

ШУКАЎ

3

БУХГАЛТАР

ЛІЧЫЎ

ДРУКАВАЎ

ЗАПІСВАЎ

4

ВАЕННЫ

ПРАВЯРАЎ

СЛУЖЫЎ

АХОЎВАЎ

5

ВАДЗІЦЕЛЬ

ЕХАЎ

РУЛЯВАЎ

ГЛЯДЗЕЎ

6

ДОКТАР

ЛЯЧЫЎ

СЛУХАЎ

МЕРАЎ

7

ЦЫРУЛЬНІК

ПАДСТРЫГАЎ

ФАРБАВАЎ

СУШЫЎ

8

ПОВАР

ВАРЫЎ

ГАТАВАЎ

РЭЗАЎ

9

ПАЖАРНІК

ТУШЫЎ

ВЫРАТОЎВАЎ

ПАЛІВАЎ

10

ВЫРАТАВАЛЬНІК

ШУКАЎ

ВЫРАТОЎВАЎ

ДАСТАВАЎ

11

БУДАЎНІК

БУДАВАЎ

ВЫКЛАДАЎ

ПАДБІВАЎ

12

НАСТАЎНІК

РАСКАЗВАЎ

ТЛУМАЧЫЎ

ПАКАЗВАЎ

13

РЫБАК

ЛАВІЎ

ВЫЦЯГНУЎ

ЗАКІДВАЎ

14

ШАФЁР

РАМАНТАВАЎ

ЕХАЎ

АБГАНЯЎ

15

СТАЛЯР- ЦЯСЛЯР

ПРЫБІВАЎ

ПРЫМЯРАЎ

УСТАВІЎ

16

КАЧАГАР

ПАДКІДАЎ

РАСПАЛІЎ

КІДАЎ

  1. Пытанне:

-         Успомніце,  як  пішацца   не  з  дзеясловамі?

Разгледзім  табліцу.

Правапіс  не  з  дзеясловамі

Не  вывучыўНе  пісаўНе  рашаў

Не  чакай  дабра,  калі  ў  хаце  парадку  няма.

Хто  не   працуе,  той  не  есць.

Як  не  пасееш,  то  і  збіраць  не  будзеш.

10.ЗАПІС  У  СШЫТКІ:

НЕ / НЯ  ПІШАЦЦА  РАЗАМ

НЕЗДАРОВІЦЦА   НЯВОЛІЦЬ

НЕНАВІДЗЕЦЬ                            НЯМОЖАЦЦА

НЕПАКОІЦЬ                                НЕЎЗЛЮБІЦЬ

Фізхвілінка

Раз -  падняцца,  пацягнуцца.

Два -  сагнуцца,  разагнуцца.

Тры -  у  далоні  двойчы  пляснуць.

На  чатыры -  ногі  шырай.

Пяць -  рукамі  памахаць.

Шэсць -  за  парту  ціха  сесці.

Фізхвілінка  для  вачэй.   (з  матылём)

11.Раскрыйце  дужкі:

З  касою  пагоды  (не)  чакаюць.

Снег  (не)  абмінуў  ніводнай  галінкі.

Маша  і  сама  (не)  ведала,  што  ўмее  так  (не)  навідзець.

Чытаць  чамусьці  (не)  хацелася.

Я  (не)  магу  цябе  (не)  воліць.

Без  нашага  ўдзелу  тут  нічога  (не)  рабілася.

Бацьку  сёння  (не)  здаровіцца.

Рыгору  было  няёмка   (не)  пакоіць  гаспадароў  хаты.

(Не)  варушыўся  ніводзін  лісток  на  дрэве.

Дзед  наш  пачаў  (не)  дамагаць.

Адрэзанай  лусты  (не)  прыклеіш.

 

12.Гульня  “Ці   праўда,  што…?”

  • Дзеясловы  прошлага  часу  змяняюцца  па  ліках?
  • Дзеясловы  прошлага  часу  змяняюцца  па  асобах?
  • Дзеясловы  прошлага  часу  змяняюцца  па  родах?
  • Дзеясловы  заўсёды  з  не (ня)  пішуцца  асобна?

 

13. Самастойная  работа  на  картках.

Падбярыце  патрэбныя  дзеясловы  прошлага  часу.  Запішыце  іх.

Дзяўчынка   …   сяброўцы  цікавую  кніжку.

Паляўнічы   …   на  снезе  сляды  зайца.

Каля  плота   …   гурбы  снегу.

Вучні   …   ў  паход  па  родных  мясцінах.

За  вёскай   …    густы  лес.

З  захаду   …   цяжкія  воблакі.

Калматы  мядзведзь   …   з  бярлогі.

 

Рэфлексія.

-        Як  вы  ацэньваеце  сённяшні  ўрок?

 

Спадабаўся,  не  спадабаўся,  здзівіў,  расчараваў,

стаміў,  прымусіў  задумацца,  зацікавіў.

 

Падагульненне.

Вынікі  ўрока.

Дам.  заданне.  Пр.78.


 

Министерство

образования республики БеларусьaduДетский

правовой сайтАкадемия

последипломного образованияГомельский городской

исполнительный комитетГомельский

областной институт развития образования