Официальный веб-сайт учреждения образования
«Cредняя школа № 50» г. Гомеля

г. Гомель, ул. Осипова, 17
тел. 32-05-25

school50@jdroo.by

Поиск информации
Наши достижения

PreviousNext
Ваше мнение
Кто по вашему мнению в большей мере должен заниматься воспитанием ребенка в 6-ой день недели?
семья
школа
другое
Дальнейшее образование

Гомельский государственный университет имени Франциска Скорины

ГОМЕЛЬСКИЙ ОБЛАСТНОЙ ПРОФОРИЕНТАЦИОННЫЙ ПОРТАЛ






Гомельский городской исполнительный комитет








2017 -

ГОД НАУКИ



Президент Беларуси А.Г.Лукашенко 23 декабря 2016 г. подписал указ №481 «Об объявлении 2017 года Годом науки»














"На разных языках из века в век дорогу к знанью ищет человек ..."

PDF Печать E-mail
Автор: Administrator   

 Прыказкі і прымаўкі пра працавітасць і гультайства

Каб рыбу есці, трэба ў ваду лезці.

Трэба нахіліцца, каб з ручая напіцца.

Па дарозе ідучы, грыбоў не набярэш.

Гультай за работу, а мазоль за руку.

Гультай сем рэчаў разгадае.

Ад работы і коні дохнуць.

Баба з калёс, калёсам лягчэй.

Работа не воўк, у лес не ўцячэ.

У пастушкі няма служкі.

Улетку, улетку зраблю сабе клетку! – кажа сабака.

Ад лішняй яды не будзеш багаты, а пузаты.

Бабская работа ўся каля рота.

За добрым гаспадаром і свінка – гаспадынька.

Каб смачна пад’есці і хораша хадзіць, трэба многа рабіць.

Раніцай – росна, удзень – млосна, вечарам – камары, так і не выбера пары.

Чалавек без працы, што птушка без крылаў.

Без  працы  няма чаго хлеба шукаці.

Найсмачнейшы хлеб ад сваёй  працы .

Ваўка ногі кормяць.

Хто рана ўстае, той многа зробіць.

Калі ўлетку на сонцы не папячэшся, то ўзімку з холаду натрасешся.

Не той багаты, хто мае, а той багаты, хто дбае.

Хто  ўлетку  спіць,  той узімку не есць.

Дзе  гультай  арэ  ды скародзіць,  там пустазелле добра родзіць.

Што  пасееш,  тое  і пажнеш.

Хто  працуе,  таму  і шанцуе.

Праца  чалавека  корміць, а лянота порціць.

Працу  палюбіш – чалавекам  будзеш.

Увосень і верабей багаты.

Учарашняга дня не дагоніш.

Гультая зямля не любіць.

У гультая рукі не баляць.

Чужое не грэе.

Скупы два разы плоціць, лянівы два разы ходзіць.

На яду мастак, а на работу так-сяк.


Прыказкі і прымаўкі пра сямейны лад

Шануй старога, як дзіця малое.

Бацькоў любі, старых паважай.

Тады маці была міла, як на руках насіла.

Як дачакаўся свайго хлеба, дык і бацька не трэба.

Як сіраце жаніцца, дык і дзень кароткі.

Сіратою жыць, слёзы ліць.

Ніхто не ведае, як сірата абедае.

Сірату б’юць, а плакаць не даюць.

Усе бачаць, як сірата скача, але ніхто не бачыць, як яна плача.

Гаспадыня, твая рэч глядзець у печ.

Дзяцей гадаваць, век гараваць.

Дзяцей як бобу, а хлеба ні дробу.

Бяда без дзяцей, але ж бяда і з дзецьмі.

Маці сама не з’есць, а дзяцей накорміць.

Даў Бог дзеці, але няма іх дзе падзеці.

У каго матка, у таго галоўка гладка.

Твае дзеці, табе і глядзеці.

Каханне і кашаль не схаваеш.

Сям'я гушчу любіць.

Калі ў хаце ціха - не бярэ ліха.

Што двор, то нораў.

Адрэзанай лусты не прылепіш.

Матчыны рукі заўсёды мягкія.

Бацькоўскае слова дарэмна не гаворыцца.

Як добра свякроў, то добра і нявестка.

Якая гаспадыня, такі і парадак.

Мужык з жонкай сварыцца - у гаршчку трасца вырыцца.

З тварам да вянца, з розумам да канца.

Як гаспадар у карчме скача, дык гаспадыня ў хаце плача.

Хоць вох, ды ўдвох.

Хату мяці, а шуму вон не нясі.

Мыжык ды баба - адна рада.

Якое семя, такое і племя.

Пры сонейку цёпла, пры мамцы добра.

Гаспадарку весці - не барадой трэсці.

Як дбаем, так і маем.

Які дагляд, такі і лад.

Не дагледзіш вачыма, заплаціш грашыма.

Якія сані, такія і самі.

Запас бяды не чыніць.

На сваім падворку і сабака - пан.

Быў бы сад, а салаўі прылятуць.

Ні каня, ні вала - сядзі, як паня.

Твае коні - ты й пільнуй.

Сытага сабаку не падкупіш.

Няма ані цыбулькі, ані ўкрышыць ува што.

Як зварыш, так і з'ясі.

Без часу не будзе квасу.

Як маеш дзіцятка, дык май і калыску.

Дзетак узгадаваць - не курак пасклікаць.

Малыя дзеці - галава баліць, вырастуць - сэрца.

Не гадуючы малога, не мецімеш вялікага.

Дзіця, не ўпаўшы, не вырасце.

Без кораня і палын не расце.

Які род, такі плод.

Па гнязду відаць, якая птушка.

Не ўмеў гадаваць, умей выбачаць.

Да пяці год пястуй дзіця, як яечка, з сямі - пасі, як авечку - тады выйдзе на чалавечка.

Не слухаў малы, не паслухае і вялікі.

Не навучыць бацька, дык навучыць гора.

Хату мяці, а шуму вон не нясі.

Прыйдзе тата нашае свята.

Будзе і на вашай вуліцы кірмаш.

Загляне сонца і ў наша ваконца.


Прыказкі і прымаўкі пра вернасць і дружбу

Шануй людзей, то й цябе пашануюць.

Не май сто рублёў, а май сто сяброў.

Людскому гору не радуйся.

Дружба  пазнаецца  ў няшчасці.

Хто людзям не верыць, той сабе веры не дасць.

Хто ў бядзе не быў, той сапраўдных прыяцелей не знае.

У дружбе жыць не тужыць.

Добры сусед лепш, чым далёкі сваяк.

Стары друг лепш за новых двух.

Сябра пазнавай у бядзе.

Новых сяброў нажывай, але ж і старых не губляй.

Друг даражэйшы за грошы.

Сябрамі не кідаюцца.

Той не можа быць другам, хто ў бядзе абыдзе кругам.


Прыказкі і прымаўкі пра гасціннасць

Прысядзь: госцем будзеш.

Сядзь у нас – госцем будзеш.

Чым багаты, тым і рады.

Госця вясною частуюць мядком, а ўвосень – малачком.

Госць гаспадару не ўказчык.

Добры той госць, які гасцюе нядоўга.

У гасцях добра, а дома лепей.


Прыказкі і прымаўкі пра Радзіму

Дарагая  тая  хатка,  дзе радзіла мяне матка.

Дома і вуглы памагаюць.

Для  ўсякай  птушкі  сваё гняздо міла.

Чужая старана—цёмны лес.

У сваім краі, як у раі.

Кожнаму свой куток мілы.

Дзе маці нарадзіла, там і радзіма.

Мілы той куток, дзе рэзаны пупок.

Чужына не грэе.

Чужая старана тугою арана, слёзкамі засявана.

Чужына не родная матка: хлеба не дасць.

Усякаму міла свая старонка.


Прыказкі і прымаўкі пра слова

Невядомая дарога на канцы языка.

Язык і да Кіева давядзе.

Прамовіў, як стрэліў.

Сказаў,  як цвіком прыбіў.

Пустая гаворка не пагаворка.

Сказаў,  як звязаў.

Гаворыць, як з кніжкі бярэ.

Язык аб зубы біць.

Сказаў, як пугаю па вадзе пляснуў.

Без прыказкі і з лаўкі не зваліцца.

Язык як у адваката.

Скажа, як мёд пакажа.

Сказаў, як цвік у сэрца ўбіў.

Сказаў, як жарам у вочы сыпануў.

Слова не верабей: выпусціш — не зловіш.


Прыказкі і прымаўкі пра розум і мудрасць

Век жыві—век вучыся.

Не глядзі, што на галаве, а паглядзі, што ў галаве.

Пазнаюць нашу дачку і ў андарачку.

Не адзежа харашыць чалавека, а чалавек адзежу.

Жыццё пражыць не поле перайсці.

Золата і ў попеле блішчыць.

Сем разоў адмерай—адзін раз адрэж.

Вучэнне –свет,  а невучэнне—цьма.


Прыказкі і прымаўкі пра дабрыню і міласэрнасць

Не будзеш злым—і да цябе будуць добрым.

Любі другога як сябе самога.

Шчыраму сэрцу чужая болька балiць.

Чаго сабе не хочаш, таго і другому не жадай.


Прыказкі і прымаўкі пра поры года

Хто ўлетку гуляе, той узімку галадае.

Снег напаў, пастух прапаў.

Зіма без снега, лета без хлеба.

Увосень і верабей сыты.

Лета прыпасае, а зіма паядае.


Прыказкі і прымаўкі пра заганы

чалавечага характару

Скупы два разы плоціць, лянівы два разы ходзіць.

На чужы каравай рот не разявай:каравай не праглынеш, а толькі рот да вушэй раздзярэш.

Не бяры чужога –і не бойся нікога.

Каб свінні рогі, арала б дарогі.

 

Министерство

образования республики БеларусьaduДетский

правовой сайтАкадемия

последипломного образованияГомельский городской

исполнительный комитетГомельский

областной институт развития образования