Официальный веб-сайт учреждения образования
«Cредняя школа № 50» г. Гомеля

г. Гомель, ул. Осипова, 17
тел. 32-05-25

school50@jdroo.by

Поиск информации
Наши достижения

PreviousNext
Ваше мнение
Кто по вашему мнению в большей мере должен заниматься воспитанием ребенка в 6-ой день недели?
семья
школа
другое
Дальнейшее образование

Гомельский государственный университет имени Франциска Скорины

ГОМЕЛЬСКИЙ ОБЛАСТНОЙ ПРОФОРИЕНТАЦИОННЫЙ ПОРТАЛ







Гомельский городской исполнительный комитет










2018 ГОД



Президент Беларуси А.Г.Лукашенко сообщил, что 2018 год в Беларуси решено объявить Годом малой родины. Глава государства пояснил, что на принятие такого важного решения подвигли размышления о важности малой родины в судьбе каждого человека.
Читать полностью:  https://news.tut.by/economics/580474.html

Читать полностью:  https://news.tut.by/economics/580474.html















"На разных языках из века в век дорогу к знанью ищет человек ..."

PDF Печать E-mail
Автор: Administrator   


Мэта: актуалізаваць і пашырыць веды вучняў пра Беларусь, яе славутых землякоў, родную мову; развіваць эстэтычны густ, маўленне, творчае  і лагічнае мысленне,  эрудуцыю, памяць вучняў;  садзейнічаць развіццю цікавасці да гісторыі, традыцый і культуры Бацькаўшчыны, да яе сучаснага жыцця; выхоўваць пачуццё патрыятызму, годнасці і гонару за сваю Радзіму.

Абсталяванне:

  1. Мультымедыйная сістэма для прэзентацыі.


Ход  гульні:

( Гучыць песня  “Белы бусел”)

Вядучы 1: Добры дзень,  шаноўныя сябры! Ці заўважалі вы калі-небудзь, на якой прыгожай зямлі мы жывём? Якая багатая яна на звычаі  і традыцыі, якую славутую гісторыю мае, колькі знакамітых людзей нарадзіла!     Беларусь — край легенд, казак і паданняў. Зямля пад белымі крыламі, сінявокая Беларусь — так вельмі часта называюць нашу родную краіну. Яна славіцца сваімі лясамі, рэкамі, азёрамі, працавітымі і шчырымі людзьмі.

Не залаты зусім, не срэбны,

Быў на табе заўсёды ўбор.

Звычайны самы, самы зрэбны:

Зялёны луг ды сіні бор.

Каля дарогі жыта ў полі,

Вярба старая ля ракі

Ды ў жоўтым восеньскім прыполе

Рабін даспелых аганькі.

Ты не сляпіў вачэй.

Быў просты

Ва ўсе вякі твой родны ўзор:

Гаёў бялюткая бяроста,

Густы блакіт лясных азёр.

І лён, зусім, як неба,

Сіні,

І ўсе ў рамонках берагі…

Мой беларускі, мой адзіны

Край, ад калыскі дарагі…

Генадзь Бураўкін

Вядучы 2: Мая Беларусь—цудоўны край, знаёмыя з дзяцінства прасторы, якія нязменна здзіўляюць сваёй сціплаю прыгажосцю. Бяздонны блакіт азёр з празрыстай, нібы сляза, вадой—вочы твае. Цяністыя лясы—твае раскошныя валасы, што рассыпаліся па пяшчотных плячах. Твой стан—стройныя бярозкі, што імкнуцца ў бяскрайнюю высь. Сінія васількі ў пшанічным полі—узор на тваім дзявочым убранні.

Зямля мая далёкая,

Зямля мая цудоўная,

Радзіма сінявокая,

Якая табе роўная!

Мо ёсць і прыгажэйшая,

Каму што ў свеце глянецца,

Мая ж найпрыгажэйшая

Да смерці мне застанецца.

Настаўнік: Прывітанне, паважаныя сябры! Абавязак кожнага чалавека, грамадзяніна – ведаць гісторыка-культурную спадчыну свайго роднага краю, пастаянна знаёміцца з яго сучаснымі дасягненнямі, памятаць і ганарыцца імёнамі слынных сыноў зямлі беларускай. Я спадзяюся, што наша інтэлектуальна-пазнавальная гульня не толькі абагульніць і сістэматызуе ўжо атрыманыя вамі веды, але і папоўніць іх, абудзіць цікавасць да багатай спадчыны нашай Радзімы.

Знаёмства з правіламі гульні:

.

Пытанні:

Знакамітыя людзі зямлі беларускай

  1. 1. Асветнік, першадрукар, вялікі сын Полацкай зямлі. (Францыск

Скарына)

  1. 2. Полацкая   княжна,  ігумення, першая   жанчына  на  ўсходнеславянскіх   землях,  якая  была кананізавана  ў святыя,  першая  беларуская   асвет-ніца,  нябесная  заступніца   Беларусі. (Еўфрасіння Полацкая)

  1. 3. У 1775 годзе Кацярына Другая падаравала ў вечнае карыстанне Гомель      фельдмаршалу Пятру Аляксандравічу Румянцаву-Задунайскаму. Пасля яго  смерці ў 1796 годзе Гомель пераходзіць да аднаго з сыноў Пятра Аляксандравіча. Да каго?

а) Сяргея; б) Міхаіла; в) Мікалая.

  1. 4. Песня “Жураўлі на Палессе ляцяць” з’яўляецца адным з песенных сімвалаў Беларусі.Назавіце аўтара гэтай песні. (Алесь Ставер)
    1. 5. У Мінску ёсць помнік Максіму Багдановічу. Паэт трымае ў руцэ кветкі—сімвал  Радзімы  і роднага  мастацтва. Назавіце іх.

букет васількоў;

  1. 6. Многія з вас чулі пра род беларускіх магнатаў Радзівілаў. Гэта былі вельмі магутныя і багатыя людзі. А як ва ўсіх багатых і магутных, у іх былі свае дзівацтвы. Аднаму з іх аднойчы захацелася праехацца на санях. Але на дварэ стаяла лета. Што зрабіў гэты багаты чалавек, каб задаволіць сваю прыхамаць?

засыпаў дарогу соллю;

  1. 7. У 1631 годзе беларускі кнігадрукар Спірыдон Собаль надрукаваў кнігу пад назвай “…сиречь начало учению детям, начинающим чтению извыкати”. У назве С. Собаль упершыню выкарыстаў слова, вельмі добра вядомае кожнаму, хто пачынае вучыцца чытаць. Назавіце першае слова  з назвы гэтай кнігі. (Буквар)

лора і фаўна Беларусі

  1. 1. Адзін з самых старажытных лясных масіваў Еўропы. Размешчаны на паўднёвым захадзе Беларусі, уздоўж мяжы з Польшчай, на водападзеле басейнаў Заходняга Буга , Нёмана і Прыпяці, у 60 кіламетрах ад Брэста. У межах Беларусі займае плошчу каля 145 тысяч гектараў. Гэты лясны масіў сваю назву атрымаў ад абарончай вежы са сценамі белага колеру, пабудаванай у 13 стагоддзі.

Белавежская пушча;

  1. 2. Перакладзіце назву ягад — клюква на беларускую мову. (Журавіны)

  1. 3. Бельгійцы ў сваёй сталіцы Бруселі стварылі музей  гэтай расліны. У Бе-       ларусь яна завезена з 18 стагоддзя. Так называецца і беларускі народны танец. Людзі пра яе гавораць: “ …   — хлебу   падмога.” Пра што ідзе  гаворка? (Бульба)

  1. 4. Сінявокі прыгажун. Не толькі апранаў нашых продкаў, але і карміў іх. З насення людзі навучыліся атрымліваць залацісты алей. Паўночны шоўк (так называюць яго ў народзе).  Што гэта? (Лён)


  1. 5. Паходжанне  назвы   расліны   звязана  з казахскім  словам "джэрабай".  Трапіўшы  ў корм для хатняй жывёлы, часта выклікае захворванне, якое нагадвае ліхаманку.  Лекавы   сродак  ад  99  хвароб.

Сок у расліны крывава-чырвонага колеру. На Беларусі мае назвы: зелле святога  Івана,  кроўка,  дзюравец. Назавіце яшчэ адну назву гэтай расліны. (Святаяннік (зверабой))

  1. 6. Самае   старажытнае   дрэва  ў   нашых  лясах. Гэта  асноўная  парода, якая дае драўніну  для  будаўніцтва,     вытворчасці      высакаякаснай паперы,    штучных    валокнаў.    З      драўніны  гэтага  дрэва  вырабля-юць  музычныя  інструменты.  (Елка)

Дзяржава і яе сімвалы

  1. 1. Ён гучыць у самыя ўрачыстыя дзяржаўныя святы.

гімн

  1. 2. Якія кветкі знаходзяцца на гербе Рэспублікі Беларусь?

канюшына; лён

4. Колькі ў Беларусі краін-суседзяў? ( 5 (пяць))

Мяжуе з Польшчай, Украінай,

Расіяй, Латвіяй, Літвой

Твой родны край, твая Айчына,

Жыццё тваё і гонар твой.

Ю. Свірка. Твая Беларусь”

5. Якую дату адзначаюць беларусы 3 ліпеня?

Дзень Незалежнасці;

6. Пералічыце абласныя гарады нашай рэспублікі. (Мінск, Брэст,                                  Віцебск, Гомель, Гродна, Магілёў)

7. Наш сцяг мае тры колеры: чырвоны, зялёны і белы. Што сімвалізуе кожны з іх?

(Чырвоны колер служыць знакам Сонца, сімвалізуе братэрства, барацьбу супраць прыгнёту, а таксама кроў, пралітую ў барацьбе, зялёны колер – Прырода, палі, лясы краіны, гэта колер дабра, росту, развіцця, дабрабыту і міру, белы колер – колер свабоды, маральнай чысціні і мудрасці.)

Цікава ведаць!

  1. 1. Аб паходжанні назвы гэтага горада ў сярэдзіне мінулага стагоддзя этнограф П.М.Шпілеўскі запісаў легенду, паводле якой купец, прабіра-ючыся з абозам цераз балота, вымасціў дарогу бярозавай карой. Вярта-ючыся назад, ён пабудаваў капліцу, ля якой вырас горад, што і атрымаў назву ад бярозавай кары. Аб якім горадзе ідзе размова? (Брэст)


  1. 2. Гэтым   будынкам  з геаметрычнай формай ромбакубаактаэдра можа  ганарыцца кожны   грамадзянін   нашай   краіны. “Храм   навукі”  мае  агульную   плошчу 112, 6    тысячы квадаратных    метраў  На  22  паверсе  знаходзіцца   закрытая назіральная  пляцоўка  “Панарама”. (Нацыянальня бібліятэка Беларусі)
    1. 3. Якая вада была знойдзена каля палескай вёскі Гарывада?

а) мінеральная вада; б) нафта; в) святая вада.

  1. 4. У   гушчары  старых  бароў,   як сляза,  што  ўпала з  неба, блішчала  вялікае  возера…

Назавіце   самае    вялікае      па плошчы   возера,   размешчанае ў  Мядзельскім   раёне.  Пра яго   складзена  шмат легенд, паданняў,  а  Максім Танк  прысвяціў   яму  сваю  паэму. Побач  з возерам  размешчаны  курорт. (Возера Нарач)

  1. 5. Яе ласкава называюць карміцелькай. Раней людзі, калі адпраўляліся ў    далёкую дарогу, бралі яе з сабой у мяшэчку. На пахаванні, калі закопвалі дамавіну,  сыпалі яе ў яму ( тры жмені) , каб нябожчык ведаў, што яго не забылі,  каб яна яму была пухам. ( Зямля)
  2. 6. Помнік   якой   літары   беларускага алфавіта  ўстаноўлены ў  Полацку? (Ў (у нескладовае))

Змены ў “Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”

  1. 1. Калі       пачаў        дзейнічаць      Закон  Рэспублікі    Беларусь  «Аб     правілах     беларускай   арфаграфіі   і   пунктуацыі»?                                     (З  1-га верасня 2010 года)
  2. 2. Знайдзіце памылку!

На    кансіліўм   ва    ўніверсітэт      прыехалі    найлепшыя  хірургі   з   Беларусі.  (Кансіліум)

  1. 3. Адзначце     правільнае  напісанне:  кампутар;  камп’ютар;  камп’ютэр

  1. 4. Якую     літару      неабходна  ўставіць    у    лічэбніках          с_ мнаццаць, вас_мнаццаць? (Я)
  2. 5. У    якіх   з    прапанаваных слоў   пішацца  Э:       фламаст_р,  прынт_р,   Од_р?     Одэр
  3. 6. У якіх  словах  па  новых правілах  пішацца  Ў?

Кло_н

шо_

са_на   (Клоўн, саўна)

  1. 7. Як     правільна     напісаць  (В,в)ялікае   (К,к)няства  (Л,л)ітоўскае,  (К,к)анстытуцыйны (С,с)уд   (Р,р)эспублікі    (Б,б)еларусь?

(Вялікае Княства Літоўскае, Канстытуцыйны   Суд  Рэспублікі    Беларусь)

Настаўнік: Вось і скончана на сёння наша падаржжа па старонках гісторыі і сучаснасці нашага роднага краю. Спадзяюся, што вам было цікава. На матэрыяле гульні вы змаглі ўпэўніцца ў тым, што наша культурна-гістарычная спадчына – бясцэнны скарб, без якога нельга ўявіць сучаснае і будучае жыццё краіны. Вывучайце і беражыце гэта багацце!


Аб’яўляецца каманда-пераможца  і  ўзнагароджваецца.

 

Министерство

образования республики БеларусьaduДетский

правовой сайтАкадемия

последипломного образованияГомельский городской

исполнительный комитетГомельский

областной институт развития образования