Официальный веб-сайт учреждения образования
«Cредняя школа № 50» г. Гомеля

г. Гомель, ул. Осипова, 17
тел. 32-05-25

school50@jdroo.by

Поиск информации
Наши достижения

PreviousNext
Ваше мнение
Кто по вашему мнению в большей мере должен заниматься воспитанием ребенка в 6-ой день недели?
семья
школа
другое
Дальнейшее образование

Гомельский государственный университет имени Франциска Скорины

ГОМЕЛЬСКИЙ ОБЛАСТНОЙ ПРОФОРИЕНТАЦИОННЫЙ ПОРТАЛ







Гомельский городской исполнительный комитет










2018 ГОД



Президент Беларуси А.Г.Лукашенко сообщил, что 2018 год в Беларуси решено объявить Годом малой родины. Глава государства пояснил, что на принятие такого важного решения подвигли размышления о важности малой родины в судьбе каждого человека.
Читать полностью:  https://news.tut.by/economics/580474.html

Читать полностью:  https://news.tut.by/economics/580474.html















"На разных языках из века в век дорогу к знанью ищет человек ..."

PDF Печать E-mail
Метадычная скарбонка
Автор: Administrator   

Мэта:
Узнавіць старонкі гісторыі беларускага народа. Развіць у вучняў цікавасць да культуры і гісторыі беларускага народа.

Выхоўваць у вучняў пачуццё гонару за сваіх суайчыннікаў.

У віктарыне ўдзельнічаюць 2 каманды. Вядучы паведамляе, што каманды выпраўляюцца ў незвычайнае , віртуальнае падарожжа па Беларусі , невыходзячы з класа . Усе прысутныя змогуць павадраваць па розных старонках культуры , гісторыі мовы Беларусі , а заадно і пабачыць , на колькі добра ўдзельнікі віктарыны ведаюць родную краіну.

Вядучы: Родная мова, цудоўная мова !!!

Ты нашых думак уток і аснова

Матчын дарунак да самай калыскі,

Ты самацветаў яскравая нізка ...

Без нашай мовы не было б і нас, беларусаў, як нацыі, без яе не адбылася сённяшняя віктарына.

Таму першае заданне прысвечанна беларускай мове.

Заданне 1: "Закончы прыказку"

Вядучы: Звернімся да залатога фонду нашай мовы, да тых яе адзінак, якія называюць залацінкамі народнай мудрасці.

Гэта прыказкі і фразеалагізмы, яны робяць, нашы выказванні больш яркімі ,каларытнамі. Высветлім, што вы ведаеце пра гэтае моўнае багацце.

Вядучы кажа пачатак прыказкі,аўдзельнікі яе заканчэнне. За кожную правільную прыказку каманда атрымлівае 1 бал.

1. Ваўкоў баяцца ...(у лес не хадзіць).

2. У чужым воку саломку бачым... (а у сваім бервяна не заўважаем).

3. Хто апарыцца на малацэ ...(той і на ваду дзьмухае).

4. Бадлівай карове ...(бог рог не дае).

5. Было б балота... (а чэрці знойдуцца).

6. Ведае кошка... (чые сала з’ела).

7. Век жыві ...(век вучыся).

8. Выправлялі быку рогі...(ды скруцілі шыю).

9. Гром не грымне ...(мужык не перахрысціца).

10. Гультай за работу... (мазоль за руку).

11. Каб ведаў, дзеў падзеш...( то саломкі падслаў бы).

12.  З ваўкамі жыць...(па-ваўчынаму выць).

13  Добрае слова на палічцы ляжыць...(а  дрэннае па дарожцы бяжыць).

Заданне 2 .: "Апрані ляльку"

Вядучы: Цяпер звярнемся да іншых бакоў народнай культуры.  З дзяцінства ўсе мы ведаем гульню "Апрані ляльку". Уявім сабе гэтую ляльку і паспрабуй апрануць яе . На картках-назвы розных відаў беларускага народнага адзення і абутку : жаночага і мужчынскага . Але між імі схаваліся словы-"самазванцы".Вам трэба выбраць усе віды адзення . Будзе пільныя : не выпраніце вашу ляльку ў нешта не дарэчнае . За кожнага"злоўленнага самазванца " каманда атрымае 1 бал .

Панёва, світка, пас, саян, бурнос, выжал, жупак, вапняк, аноарак, бурдзюк, каптур, гэбель, сурдут, нагавіцы, адрына, убрус, пасталы, магерка, вёска, кабат, боты, абрус, малітка, абліваха, фартух, жлукта, кашуля.

Заданне 3."Накармі ляльку"

Вядучы : Лялька апранутая .Трэба накарміць яе. Умовы тыя самыя. На картках-назвы беларускіх народных страў і словы- "самазванцы".

Жур,  пячыста,  мачанка,  конаўка, верашчака, хрусты, пячурка, мянташка, локшыны, ламанцы, мачыльня, малістнікі, лядоўня, панцак, калдуны, жырандоль, капытка, жвір, узвар,  збіцень, палукашак.

Заданне 4. "Хто ёсць хто?"

Вядучы : Культура не ствараецца сама на сабе, культуру ствараюць людзі.Наколькі добра вы ведаеце знакамітых людзей, якімі ганарыцца Беларусь?

Вы атрымаеце карткі з пераблытанамі звесткамі. За 2 хвіліны вам трэба прывесці іх у парадак. За правільны адказ - 1 бал.

1) Янка Купала 2) Францыск Скарына 3) Iгнат Буйніцкі 4) Мікола Ермаловіч 5) Стафанія Станюта 6) Эмілія Плятер 7) Iгнат Дамейка 8) Лявон Вольскі 9) Браніслаў Парашкевіч 10) Яўхім Карскі 11) Барбара Радзвіл 12) Вацлаў Ластаўскі 13) Вітаўт

а)  вучоны, геолаг б) прарок беларускай нацыі, в)актрыса г)  стваральнік беларускай граматыкі д)першадрукар е)  гісторык ё)  удзельніца паўстання 1830-1831гг. ж)  стваральнік нацыянальнага тэатра з)  гісторык , пісьменнік , палітычны дзіяч і) удзельнік рок-гурта   NRM к)  вялікі князь л) лінгвіст м)  жонка караля Жыгімонта Аугуста.


Адказы:1-б , 2-д  , 3-ж , 4-с , 5-в  , 6-ё , 7-а,   8-і , 9-г,  10-л , 11-м  , 12-з  , 13- к

Заданее  5."5 падказак"

Вядучы згадвае некалькі выбітных асобаў Беларусі і дае па 5 падказак. Хто адгадае асобу  з 1-й падказкі -5 балаў,  з 2-й -4 бала і гэтак далей.

1-я асоба

1)  Слынны беларускі паэт.

2)  Яго бацька быў вядомым фалькрарыстам і этнографам.

3)  У раннім дзяцінстве жыў у Гародне.

4)  Памёр у 26-м годзе ў Ялце.

5)  Аўтар зборніка "Вянок"

АдказМаксімБагдановіч

2-я асоба

1)  Жыў у ХII стагодзі.

2)  сын вельмі багатых бацькоў

3)  быў манахам і займаўся літаратурнай дзейнасцю.

4) нашы продкі называлі яго Златавустам.

5) нарадзіўся ў Тураве.

Адказ:  КірылаТураўскі

3-я асоба.

1) Полацкая князеўна надзвычайнай прыгажосці.

2) яе бацька - першы нам вядомы князь.

4) яе другое імя-Гарыслава.

5) яе праўнук - УсяслаўЧарадзей.

Адказ :Рагнеда.

4-я асоба.

1) унучка Усяслава Чарадзея.

2) у 12 гадоў пастрыглась  у манашкі.

3) мецэнатка, фундатарка Спаскага сабора.

4) настаўніца, асветніца, перапісчыца.

5) нябесная заступніца Беларусі.

Адказ:  Еўфрасіння Полацкая.

Заданне 6. "Што? Дзе? Калі?"

1)  Мы ведаем імі Наталлі Арсенневай – вядомай беларускай паэткі , якая стварыла верш "Магутны Божа, духоуны гімн беларускай нацыі . Гэтая паэтка ўсё жыццё прысвяціла Беларусі і пісала вершы на беларускай мове. Але па нацыянальнасці яна як і па жаночай лініі даліслынага рускага паэта .Назавіце яго.

Адказ : Міхаіл Лермантаў.

2) Усе вы чулі пра род беларускіх магнатаў- Радзівілаў. Гэта былі вельмі магутныя і багатыя людзі. А як ва ўсіх багатых людзей у іх бывалі свае дзівацтва . Аднаму з іх бывалі аднойчы захацелася праехацца  летам на санях. Што зрабіў гэты чалавек?

Аказ: засыпаў дарогу соллю.

3) Пра якога беларускага паэта іншы беларускі паэт пісаў : "На ўсю Беларусь мільён пракурораў, і толькі адзін, толькі ён адвакат."?

Адказ: Рыгор Семашкевіч напісаў пра Францішака Багушэвіча.

4) Адзін вядомы беларускі паэт на пачатку сваёй дзейнасці падпісаўся псеўданімам А. Гранітны. А мы яго ведаем пад іншым псеўданімам.Хто гэта?

Адказ: Максім Танк.

( За кожны правільны адказ - 3 бала)

Журы падлічвае балы абвяшчае каманду пераможцаў віктарыны.

Адказы:

Заданне 1.(за кожную правільную  прыказку-1бал)

1.Ваўкоў баяцца ў лес не хадзіць.

2. У чужым воку саломку бачым, а ў сваім бервяна не заўважаем.

3.Хто апарыцца на малацэ, той і на ваду дзьмухае.

4.Бадлівай карове бог рог не дае.

5.Было б балота , а чэрці знойдуцца.

6.Ведае кошка чыё сала з’ела.

7.Век жыві, век вучыся.

8.Выпраўлялі быку рогі, ды скруцілі шыю.

9.Гром не грымне, мужык не перахрысціца.

10.Гультай за работу, мазоль за руку.

11.Каб ведаў ,дзеў падзеш, то саломкі паслаў бы.

12.З ваўкамі жыць , па-ваўчынаму выць.

13.Добрае слова на палічцы ляжыць , а дрэннае па дарожцы бяжыць.

Заданне 2.

(за кожнае слова 1 бал)

выжал, вапняк,  бурдзюк, гэбель, адрына, вёрстка, абрус, аблівака, жлукта.

Заданне 3.

конаўка, пячурка, мянташка, мачыльня, лядоуня, жырандаль, жвір, палукашак.

Заданне 4.

За правільны адказ 1 бал

1-б, 2-д, 3-ж, 4-е, 5-в, 6-ё, 7-а, 8-і, 9-г, 10-л, 11-м, 12-з, 13-к.

Заданне 5.

1 п-5 балаў, 2п-4бала, 3п-3 бала, 4п-2бала, 5п-1 бал

1-я асоба

МаксімБагдановіч

2-я асоба

КірылаТураўскі

3-я асоба

Рагнеда

4-я асоба

ЕўфрасінняПолацкая

Заданне 6 (за кожны правільны адказ 3 бала)

1) Міхаіл Лермантаў

2) засыпаў дарогу соллю

3) Рыгор Семашкевіч пра Францішака Багушэвіча

4) Максім Танк





 

Министерство

образования республики БеларусьaduДетский

правовой сайтАкадемия

последипломного образованияГомельский городской

исполнительный комитетГомельский

областной институт развития образования