Официальный веб-сайт учреждения образования
«Cредняя школа № 50» г. Гомеля

г. Гомель, ул. Осипова, 17
тел. 32-05-25

school50@jdroo.by

Поиск информации
Наши достижения

PreviousNext
Ваше мнение
Кто по вашему мнению в большей мере должен заниматься воспитанием ребенка в 6-ой день недели?
семья
школа
другое
Дальнейшее образование

Гомельский государственный университет имени Франциска Скорины

ГОМЕЛЬСКИЙ ОБЛАСТНОЙ ПРОФОРИЕНТАЦИОННЫЙ ПОРТАЛ







Гомельский городской исполнительный комитет










2018 ГОД



Президент Беларуси А.Г.Лукашенко сообщил, что 2018 год в Беларуси решено объявить Годом малой родины. Глава государства пояснил, что на принятие такого важного решения подвигли размышления о важности малой родины в судьбе каждого человека.
Читать полностью:  https://news.tut.by/economics/580474.html

Читать полностью:  https://news.tut.by/economics/580474.html















"На разных языках из века в век дорогу к знанью ищет человек ..."

PDF Печать E-mail
Автор: Administrator   

-00000000000000611.jpg - 46.52 Kb

Настаўнік: З дзяцінства людзі захапляюцца кветкамі, іх хараством, непаўторнасцю. Калі выйсці вясною або летам на луг, у лес, то можна ўбачыць жоўтыя , белыя, блакітныя , бэзавыя, чырвоныя кветкі. Яны нагадваюць вясёлку, што ўпала на зямлю, разбілася на тысячы кавалачкаў, якія вальсуюць па лугах і палях.

Індуктар 1. Гучыць “Вальс кветак” з балета “Шчаўкунок” П.Чайкоўскага

Самаканструкцыя 1. Любімая кветка – адчуванні.

Настаўнік: Сёння мы з вамі трапім у Краіну Кветак, паспрабуем убачыць тое, на што раней не звярталі ўвагі. Уявіце самую любімую кветку. Запішыце яе назву на сарцавіну намаляванага рамонка, а пялёсткі запоўніце асацыяцыямі – адчуваннямі, якія ўзнікаюць , калі вы думаеце пра гэтую кветку.

Сацыялізацыя 1. Вучні па чарзе зачытваюць свае запісы: назва кветкі-адчуванне радасці.

Індуктар 2.

Настаўнік: на дошцы вы бачыце з аднаго боку паштоўкі з кветкамі, з другога – жывапісныя палотны(або малюнкі вучняў)

Самаканструкцыя 2. Кветкі самоты – адчуванні.

Перагарнуўшы свой рамонак, запішыце ў яго сарцавіну назву  кветкі, якая скіроўвае вас у сумныя ўспаміны, а пялёсткі запоўніце асацыяцыямі-адчуваннямі.

Сацыялізацыя 2.

Вучні па чарзе зачытваюць свае запісы : назва кветкі – асацыяцыя.

Настаўнік: Цікавыя і трапныя назвы кветак часам гучаць як пачатак падання. Калі глядзіш на званочак,то верыш: ён абавязкова зазвоніць.Венерын чаравічак, вядома, згубіла таямнічая прыгажуня…А наперстаўка вырасла на тым месцы, куды ўпаў напарстак з пальца майстрыхі-швачкі.

А ў назве воўчае лыка чуюцца загадкавасць і таямнічасць. Нібыта ў лесе шэры валацуга –воўк лыка дзярэ ды лапці пляце, каб потым яму цёпла было ўзімку па глыбокім снезе за зайцамі бегаць. У народзе гавораць: расліны самі выбралі сабе імёны.

Цяпер па апісанні (навуковым ці мастацкім) пазнайце кветку і намалюйце яе ці нават цэлы букет (Можна параіцца з сябрамі).

Разрыў.

Настаўнік: Якія прыгожыя кветкі і іх назвы: дзьмухавец, рамонак, пралеска. Паслухайце ў выкананні вашага сябра верш А.Пестрака “Дзівасіл”. Падумайце, якую якасць кветак адзначыў аўтар?

(Верш чытае адзін з падрыхтаваных вучняў).

Выбар.

Настаўнік: Вернемся да рамонка. Падкрэсліце з абодвух бакоў свайго рамонка словы, якія найбольш дакладна адпавядаюць вашым адчуванням.

Творчасць.

Напісаць замалёўку “Кветкі – незвычайны дар прыроды”.

Рэфлексія.

Ці добра вы адчувалі сябе сёння на ўроку? У які момант асабліва? Што спадабалася?

Дамашняе заданне: складзіце крыжаванку пра кветкі і аформіце яе.

 

Наталля Арсеннева “Пралескі”

Мілыя, мілыя сінія кветкі,

Светлай вясны ўлюбёныя дзеткі!

Кветак ёсць шмат, што за вас прыгажэй,

Толькі, пралескі, вы сэрцу бліжэй…

Гляну я ў вашыя сінія вочкі -

І быццам бачу гайкі і лясочкі,

Дзе з-пад снягоў пазіраеце вы,

Мілыя дзеці вясны!

 

Еўдакія  Лось “Ландышы”

Белыя духмяныя званочкі

Ландышамі хораша завуцца.

Не ўтрымаеш – скоцяцца з рукі,

Аб зямлю малыя разаб’юцца.

Асцярожна ландышы тулю,

Да грудзей тулю лясную квецень

І лагодна слухаю зямлю –

Самую званчэйшую на свеце.

Данута   Бічэль “Браткі”

Кажу сабе: пастой ты!

Як да жывой істоты,

Да здзірванелай градкі,

Два сінія, два жоўтыя пялёсткі – гэта ж браткі.

Рыгор Барадулін “Васількі”

Пялёстка – ветраковы васілёк –

Вясёлы плён

Нятленнасці й нябыту.

Ў зялёным жыце

Ясны вугалёк,

З якога ўзыдзе полымя блакіту.

Затулены вякамі вугалькі

Ў зялёным жыце

Космасу глухога.

Маіх азёр вушацкіх васількі,

Відаць, блакітным робіць

Позірк Бога.

Васіль Зуёнак “Гарлачык”

Хто не знае, хто не бачыў

Кветку – доктара – гарлачык.

Карнявішча – як аптэка:

Вітаміны ёсць і лекі,

Нібы ў бульбіне, нямала

Ў ім бялюткага крахмалу…

Вось бы наварыць галушак!-

Ды вада агонь затушыць…

 

Министерство

образования республики БеларусьaduДетский

правовой сайтАкадемия

последипломного образованияГомельский городской

исполнительный комитетГомельский

областной институт развития образования