Официальный веб-сайт учреждения образования
«Cредняя школа № 50» г. Гомеля

г. Гомель, ул. Осипова, 17
тел. 32-05-25

school50@jdroo.by

Поиск информации
Наши достижения

PreviousNext
Ваше мнение
Кто по вашему мнению в большей мере должен заниматься воспитанием ребенка в 6-ой день недели?
семья
школа
другое
Дальнейшее образование

Гомельский государственный университет имени Франциска Скорины

ГОМЕЛЬСКИЙ ОБЛАСТНОЙ ПРОФОРИЕНТАЦИОННЫЙ ПОРТАЛ







Гомельский городской исполнительный комитет










2018 ГОД



Президент Беларуси А.Г.Лукашенко сообщил, что 2018 год в Беларуси решено объявить Годом малой родины. Глава государства пояснил, что на принятие такого важного решения подвигли размышления о важности малой родины в судьбе каждого человека.
Читать полностью:  https://news.tut.by/economics/580474.html

Читать полностью:  https://news.tut.by/economics/580474.html















"На разных языках из века в век дорогу к знанью ищет человек ..."

Малая радзiма - у сэрцы кожнага з нас
PDF Печать E-mail
Автор: Administrator   

“ Малая   Радзіма - у  сэрцы  кожнага  з  нас ”

 

Мэта: стварыць  умовы  для   актывізацыі ў  вучняў  цікавасці да  тэмы  мерапрыемства ;садзейнічаць  фарміраванню  ў  дзяцей  маральных  каштоўнасцей  чалавека: павага  да  сваёй  малой  радзімы, замацаванне  сямейных  адносін , замацаванне  таварыскіх адносін ; абуджаць  цікавасць  да культурнай  спадчыны  роднага краю ; выхоўваць пачуццё  гонару  за  сваю  малую  Радзіму , за   свой родны  кут .

Афармленне: мультымідыйная прэзентацыя, відэяролікі.

 

Ход мерапрыемства

Уступнае  слова  настаўніка  …

 

Вядучы 1:

Добры дзень! Мы рады вітаць усіх прысутных на нашым  мерапрыемстве  “ Малая   Радзіма - у  сэрцы  кожнага  з  нас ”. Сёння мы будзем гаварыць аб нашым родным  горадзе , месцы, дзе мы нарадзіліся і  жывем, аб  нашай  школе , аб тым , што ёсць  для  кожнага  з  нас наша  малая Радзіма.

Вядучы 2: У кожнага з нас ёсць свая малая Радзіма - той куточак, дзе мы нарадзіліся, дзе жывуць нашы бацькі і сябры, дзе знаходзіцца наш родны дом. Для кагосьці малая Радзіма – родная вёсачка, родны горад. Для кагосьці -  вуліца або ўтульны дворык з арэлямі. Словам, малая Радзіма ў кожнага свая!

Слайд №2

Верш пра Гомель

Гомель  мой

Па-над  плынню  павольнага  Сожа

Ты  як  пільны  стаіш  вартавы,

Гомель мой, нібы песня, прыгожы

І, як родная песня, жывы.

Дзе  знайсці мне твой скарб слоў чароўных,

Што па праву належыць табе?..

Гомель мой, ты як помнік цудоўны

Працы, мужнасці і барацьбе.

Хай вясна твая квеценню грае,

Маладосцю напоўніць гады,

Я ад шчырага сэрца жадаю

Шчодрай долі табе назаўжды.

Я з табой сваім лёсам павязан,

Назаўсёды зрадніўся душой,

Я каханнем табе абавязан,

Усёй шчасліваю доляй сваёй.

Анатоль  Вулах

Вядучы 1: Прызнанне

Гомель мой мілы,

Лепшы на свеце!

Ты – мае крылы,

Песня аб леце.

Вядучы 2

Шчасцем і горам

Ціха дзялюся,

Вольным прасторам

Я пакланюся.

Вядучы 1

Горад над Сожам –

Юны,зялёны,

Вельмі прыгожы

У засені клёнаў.

Вядучы 2

Кожны дзянёчак

Тут сустракаю,

Як ручаёчак,

Звонка спяваю.

Вядучы 1

Горад мой мілы,

Лепшы на свеце!

Ты – мае крылы,

Песня аб леце…

Ганна Атрошчанка

Верш  пра  Гомель  Ангеліна

 

Вядучы 2: Мы нарадзіліся ў краіне, якая завецца Беларусь. Мы - беларусы! Беларусь – краіна блакітных азёр, густых лясоў, гразкіх балот і бяскрайніх палёў.  Мы ганарымся нашай Радзімай, яе прыродай, яе таленавітымі людзьмі.

Песня   у выкананні вучня 10 кл. Серады …….  Пра Беларусь

Вядучы 1:

Кожны чалавек  ганарыцца той мясцінай, дзе нарадзіўся і жыве,  любіць свой родны куточак, сваю малую радзіму.

Вядучы 1:

Мы з вамі расцем у сямейным коле, 
Дзе шчасця і смеху заўжды даволі, 
Сям’я – гэта роду твайго карані, 
Ад ганьбы, як мову, сям’ю барані! 

Вядучы 2:

Сям’я – гэта тое, што дзеляць на ўсіх, 
І тое, што ўсіх яднае, 
Здаровых і хворых, старых і малых, 
У повязь адну злучае. 

 

Слайды Мая  сям’я

У  кожнага  чалавека  на  зямлі  ёсць  свая  сям’я . У  мяне  таксама  ёсць    сям’я .   Яна  складаецца  з  шасці  чалавек: я,тата, мама, Аліна-мая  сястрычка, Данік і Раміз.

Мы  вельмі  любім  гуляць  на  вуліцы  і  адзначаць  дні  нараджэння .

Мая  мама – добрая  гаспадыня . Яна   любіць  рабіць  з  цеста  розную  смакату . А  мой  тата  разам  з  маёй  сястрычкай  заўсёды  ў  гэтым   ёй  дапамагаюць .  А  яшчэ  Алінка вельмі  любіць  маляваць .

Данік  любіць  будаваць  дамы  з  канструктара  і  бегаць . Раміз  любіць смачна  паесці.

А  я  вельмі  люблю  канфеты .

Часам  тата  катае  дзяцей  на  шыі .

Неад’емнай  часткай  нашай  сям’і  лічацца  цёця  Юля , родная  сястра  маёй  матулі ,  і  яе  дачка  Ліза . Яны  любяць  прыязджаць  да  нас  на  святы .

Мы  вельмі  дружная  сям’я .  Я  лічу , што  для  кожнага  сямья  павінна  быць  на  першым  месцы .

 

Вядучы 1: Таемны сімвал жыцця – сям’я! 
Бы кропелька ў моры Айчыны. 
А ў кропельцы гэтай – ты і я, 
Дзеці, мужчыны, жанчыны… 
У кропельцы гэтай – родны падворак, 
Рэчка ля гаю, лясны ўзгорак, 
І сцежка, якая вядзе да хаты, 
Да рук цеплыні, да матулі і таты. 
Вядучы 2:

Сям’я – гэта клопат, заўжды ўзаемны, 
Сям’я – гэта хлеба водар прыемны, 
Штодзённа – і праца, і адпачынак, 
Сям’я – твой надзейны ў жыцці прыпынак, 
Куды б ні звялі цябе лёсу дарогі, 
Шукай ты найперш у сям’і дапамогі, 
Бо тая душа, тое сэрца багата, 
Дзе вечна жывуць словы “мама” і “тата”. 

Вядучы 1. У  тлумачальным  слоўніку  даецца  азначэнне  слова “школа” 1. Школа - гэта навучальная ўстанова, якая ажыццяўляе агульную адукацыю і выхаванне маладога пакалення.

Вядучы 2. А  што  школа  для  вас ?   “ Школа – гэта…”

Прыкладныя  адказы  дзяцей

• Вялікі  і  прыгожы  будынак.

• Работа  маёй  маці.

• Месца , дзе  заўсёды  цікава.

•Месца , дзе  я  кожны  дзень  бачу  сваіх  сяброў.

Маё  дзяцінства.

• Месца , дзе  вучаць  нас  уму-розуму.

• Урокі  і перапынкі.

Вядучы 1. Школа – гэта  тое  месца, дзе ты робіш свае першыя  самастойныя  крокі , дзе ты  ўпершыню  знаёмішся з  такімі  пачуццямі як  упэўненасць  у  сабе, адказнасць , сорам за невыкананае  дамашняе  заданне  або  нястрыманае  слова , вучышся  мабільнасці , праяўляеш  ініцыятыву , заводзіш  сяброў і  непрыяцелей , а самае  галоўнае – шукаеш  сябе , свой  шлях..

Вядучы 2. Раніцою залацістай

У клас мы радасна ідзём.

Там утульна, светла, чыста.

Школа – наш любімы дом.

 

 

Вядучы 1. З часоў далёкіх, самых даўніх,

Які б яму не выпаў лёс,

Да вучняў ідучы настаўнік

З сабой у сэрцы сонца нёс.

 

Слайды                                                  Мой  клас

 

Што  для  мяне   мой  клас ?  Гэта  Паліна , Дзіма  і  Арцём , і  Ангеліна   і  ўсе  тыя  ,   каго   я  вельмі  люблю  і , безумоўна , якімі  я  вельмі  даражу .

А  з  чаго  ўсё  пачыналася ?  Пачатковая  школа . Калі  гаварыць  сумленна ,  я мала  што  памятаю  пра  той  час . Але  ўсё  ж  штосьці  захавалася  ў  маёй  памяці . Я  добра  памятаю  сваю  першую  настаўніцу  і  свой  першы  класны  пакой  . Менавіта  яна  ўвяла  ўсіх нас  у  прасторны , прыгожы , утульны класны  пакой .Для  мяне  класны  пакой  уяўляўся  той  непрыступнай  крэпасцю ,  у  якой  ніхто  не  мог  пакрыўдзіць  мяне ,  і  які   я  магла  назваць  нават  сваім  другім  домам .  А  гэта  ўжо  сям’я. Таму  што  са  сваімі  аднакласнікамі я  пражыла  такі  доўгі  час і  яны  так  многа  ведаюць  пра  мяне ,  што  я  не  ўяўляю  сваё  жыццё  без  іх.

Што  здарыцца ,  калі  яны  раптам  усе  знікнуць ?  Хто  будзе  падтрымліваць  мяне  ў  хвіліны  роспачы  і  радавацца  маім  поспехам ? Зараз  я  і  яны – адзінае  цэлае . Я  спадзяюся  ,  што  такім  яно  застанецца  на  доўгія  гады.

Усе  настаўнікі  гавораць ,  што ў  нас  дружны  клас . Раней  я  не  разумела  чаму.  Але,  напэўна ,  таму ,  што  я  была занадта  ціхай  дзяўчынкай . Але  зараз  я  зразумела: мы  сапраўды  дружны  клас . Гэта атмасфера  лагоднасці , гэтыя  цёплыя  адносіны , гэтая  пачуццё  адзінства  і  цэласнасці  робіць  нас  адзінай  сям’ёй.

Час  ідзе ,  усё  змяняецца . Мяняюцца  нашы погляды  на  жыццё ,  мяняемся  і  мы  самі . Хутка  мы  растанемся , скончыцца  наша  школьнае  жыццё . Але  я  заўсёды  буду  помніць  сваю  школу  і  свой  клас . Бо  я  з  упэўненасцю  магу  сказаць , што  мая школа і мой клас – гэта  мая  малая  Радзіма .

Дэманстрацыя  відэяроліка  з  выказваннямі  пра малую  радзіму настаўнікаў СШ№50

Дзякуй  за  ўвагу!




 

Министерство

образования республики БеларусьaduДетский

правовой сайтАкадемия

последипломного образованияГомельский городской

исполнительный комитетГомельский

областной институт развития образования