Официальный веб-сайт учреждения образования
«Cредняя школа № 50» г. Гомеля

г. Гомель, ул. Осипова, 17
тел. 32-05-25

school50@jdroo.by

Поиск информации
Наши достижения

PreviousNext
Ваше мнение
Кто по вашему мнению в большей мере должен заниматься воспитанием ребенка в 6-ой день недели?
семья
школа
другое
Дальнейшее образование

Гомельский государственный университет имени Франциска Скорины

ГОМЕЛЬСКИЙ ОБЛАСТНОЙ ПРОФОРИЕНТАЦИОННЫЙ ПОРТАЛ







Гомельский городской исполнительный комитет










2018 ГОД



Президент Беларуси А.Г.Лукашенко сообщил, что 2018 год в Беларуси решено объявить Годом малой родины. Глава государства пояснил, что на принятие такого важного решения подвигли размышления о важности малой родины в судьбе каждого человека.
Читать полностью:  https://news.tut.by/economics/580474.html

Читать полностью:  https://news.tut.by/economics/580474.html















"На разных языках из века в век дорогу к знанью ищет человек ..."

Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага па раздзеле “Фанетыка і арфаэпія. Графіка і арфаграфія”
PDF Печать E-mail
Автор: Administrator   

Мэта: стварыць умовы для паўтарэння і сістэматызацыі ведаў вучняў па асноўных пытаннях фанетыкі і арфаэпіі, графікі і арфаграфіі; удасканальваць ўменні пазнаваць моўныя  з’явы, групаваць іх; папаўняць лексічны запас; развіваць звязнае маўленне ; садзейнічаць выхаванню  ў вучняў цікавасці да нацыянальнай спадчыны, павагі да народных традыцый.

Тып урока: урок-падагульненне.

Лексічная тэма: Светлае свята Вялікдзень

Абсталяванне: вучэбны дапаможнік для 5 класа, карткі з падрыхтаванымі заданнямі, мультымедыйная прэзентацыя

ХОД  УРОКА

  1. Арганізацыйны момант.
  2. Паведамленне тэмы і мэт урока.
  3. Работа з матэрыялам урока.

1)    Уступнае слова настаўніка .

8 красавіка  праваслаўныя хрысціяне адзначаць светлае і любімае многімі свята – Вялікдзень. ВЯЛІКДЗЕНЬ (мясцовыя назвы -- Вялікадне, Вялічка, Пасха) – вялікае свята ў гонар сонца, вясны, абуджэння прыроды і надыходу земляробчага сезона. У эпоху хрысціянства Вялікдзень стаў прымяркоўвацца да ўваскрэсення  ўскрыжаванага Хрыста.

Паведамленне вучня

У хрысціянскім календары Вялікдзень рухомае свята і штогод прыпадае на перыяд з 4 красавіка па 8 мая. Яно адзначаецца ў каталікоў у нядзелю пасля поўні, якая наступае следам за 21 сакавіка, ці дакладней, перыядам вясенняга раўнадзенства, а ў праваслаўных вернікаў пасля 21 сакавіка адлічваецца ўперад 13 дзён і таксама вызначаецца нядзеля пасля поўнага месяца.

Напярэдадні свята ў “чысты чацвер” старанна прыбіралі ў хаце, мыліся ў лазні. Зранку ў суботу завешвалі новыя фіранкі, набожнікі, замешвалі ў дзяжы цеста на пірагі і з абеда распальвалі ў печы, рыхтавалася святочная страва, абавязкова фарбаваліся яйкі ў цыбульным шалупенні .

 

2) Актуалізацыя ведаў.

Заданне 1. Работа з тэкстам.

Сімвалам Вялікадня з'я..ляецца пафарбаванае яйка, якое сімвалізуе жы..цё, перамогу жыц..я над смерцю.  Яго ч..рвоны колер нагадвае аб кр..ві Хрыста, пралітай д..еля выратаван..я люд..ей.
Асвечаныя ў царкве яйкі елі першымі, калі пасля вяртан..я з усяночнай службы пачыналі святочнае засто..ле. У першы дзень Вялікадня лічылася неабходным мыц..а вадою, у якую было  пакладзена ч..рвонае велікоднае яйка, каб увесь год быць багатым, здаровым і прыгож..м.

v Вызначце стыль і тып маўлення.

(Узор адказу. Публіцыстычны стыль ( тэкст можа выкарыстоўвацца ў у газетах, часопісах, на тэлебачанні з мэтай расказаць людзям пра свята Вялікдзень;  тып тэксту – апавяданне, бо расказвае пра падзеі, звязаныя са святкаванне Вялікадня)

v Устаўце прапушчаныя літары і растлумачце іх правапіс. Якая навука дапаможа нам у гэтай працы?

( Арфаграфія –раздзел навукі  пра  мову,  у якім  вывучаюцца  правілы напісання слоў)

v Знайдзіце і выпішыце словы з першага сказа, у якіх колькасць літар і гукаў не супадае. Зрабіце фанетычны запіс слоў. Веды з якога раздзелу  мовазнаўства вам дапамогуць у працы?)

( Узор адказу. Фанетыка –раздзел навукі аб мове, у якім вывучаюцца гукі мовы.

Яйка – 4л., 5 г.  ;   якое – 4л., 6 г. 4  жыцця – 5 л,4 г.;  з’яўляецца – 9л, 10 г., пафарбаванае -12л., 13 г.)

v Назавіце адметныя фанетычныя рысы беларускай мовы.

(Узор адказу. Аканне, яканне, дзеканне, цеканне,   у/ў, зацвярдзелыя гукі , прыстаўныя гукі.

Прыклады: жоўты –жаўцець; дні-дзень; жыта-у жыце;доўгі; шырокі; возера, аржаны)

Бліц – турнір

v Колькі ў беларускай мове гукаў і літар? ( 32 літары, 49 гукаў)

v Назавіце галосныя гукі і літары ( 10 літар, 6 гукаў)

v Якія ёсць асаблівасці  галосных е. ё. ю. я, і ?

v Якія віды зычных гукаў вы ведаеце? ( глухія-звонкія, санорныя,  шыпячыя- свісцячыя, цвердыя –мяккія, зацвярдзелыя)

v Што вывучае графіка?  ( графіка вывучае суадносіны паміж гукамі і літарамі)

Заданне 2. Фанетычны разбор слова “яcны

[Й’] – зычны мяккі, санорны

[А] – галосны націскны                                                              Я

[С]- зычны цвёрды, глухі,         свісцячы                                       С

[Н] – зычны цвёрды, санорны                                              Н

[Ы ]– галосны ненаціскны                                                              Ы

5 гукаў                                                                                 4 літары

Заданне 3. Па транскрыпцыі  прачытайце і запішыце сказы.

[па  ўс’іх  в’осках  у п’эршыя  два  дн’і  хадз’іл’і  валачоб н’ік’і   с’п’авал’і  п’эс’ні  ў й’ак’іх  ўсхвал’ал’і   гаспадароў   па  заканчэнн’і  п’эс’н’і  гаспадары  надз’ал’ал’і   валачобн’ікаў стравам’і  са с’в’аточнага стала].

v Расстаўце патрэбныя знакі прыпынку і растлумачце правілы пастаноўкі.

v Падкрэсліце граматычную аснову ў кожным сказе.

v Знайдзіце  і  растлумачце  арфаграмы.

v У першым сказе знайдзіце слова, у якім усе зычныя мяккія.

Узор адказу.

Па ўсіх  вёсках у першыя два дні хадзілі валачобнікі,  спявалі песні, у якіх усхвалялі гаспадароў. Па заканчэнні песні гаспадары надзялялі валачобнікаў стравамі  са святочнага стала.

v Зварот да тлумачальнага слоўніка беларускай мовы.

Валачобнік, -а, мужчынскі род. Песеннік, які ходзіць у велікодныя дні па дварах з віншавальнымі песнямі.

Паведамленне вучня

У гурт уваходзілі музыкі, якія ігралі на скрыпцы і дудзе, а таксама чалавек, які насіў "валачобнае" — святочныя дарункі гурту. Валачобнікі абыходзілі ўсе хаты ў вёсцы і перад кожнай хатай спявалі, усхваляючы гаспадара, членаў яго сям'і, жадалі ім плённай працы, добрага ўраджаю, прыплоду жывёлы. У адказ гаспадары дзякавалі валачобнікам і давалі ім дарункі — "валачобнае" (фарбаваныя яйкі, каўбасы, сыр, булкі). Выкананне валачобнага абраду, як лічылася, спрыяе ўраджаю, дабрабыту сям'і, засцерагае ад розных нягод.
ПЕСНЯ валачобнікаў (відэазапіс)

ФІЗКУЛЬХВІЛІНКА

Паведамленне вучня

Вечарам з кожнай сям’і ішлі ў храм “на ўсенашную”. З сабой бралі па кавалачку кожнай стравы, якую па заканчэнню набажэнстваў свяшчэннікі асвяшчалі.

У гэту ноч імкнуліся не спаць. У хатах да ранку гарэла святло, запальвалі свечкі перад абразамі, маліліся.

Пасля “ўсенашнай” усе спяшаліся дадому. Гаспадыня накрывала святочны стол. Есці пачыналі з асвечанага яйка, солі і пірага, а затым смачна снедалі.

 

v Зварот да тлумачальнага слоўніка беларускай мовы.

Страва,-ы, мн.-ы,страў,ж. 1.Пэўным чынам прыгатаваныя для яды прадукты харчавання, а таксама сама яда.2. Адзін з відаў яды, які падаецца на снеданне, абед і вячэру.

Заданне 3.

-Якія  беларускія нацыянальныя стравы, што гатуюць на Вялікдзень, вы ведаеце?(вучні называюць вядомыя ім стравы і запісваюць у сшыткі)

Узор адказу. Кумпяк,  каўбаса,  наліснікі, бульба, верашчака,  яйкі, куліч.

v Паставіць у словах націскі.   Даць азначэнне націску.

1гр. – падзяліць словы на склады.   Даць азначэнне складу.

2 гр.- падзяліць словы для пераносу.

Склад – гук або спалучэнне гукаў, якія вымаўляюцца адным штуршком паветра.

Націск –вымаўленне аднаго са складоў слова з большай сілай голасу і працягласцю.

v Параўнаць, ці ва ўсіх словах супадае падзел на склады з падзелам для пераносу.

Заданне 4. Перакласці на беларускую мову рэцэпт велікоднага куліча.

v Зварот да тлумачальнага слоўніка беларускай мовы.

Куліч , -а, мн. –ы, -оў, м.  Салодкі здобны пірог цыліндрычнай формы

Ингредиенты

Мука – 3 стакана

Молоко – 1 стакан

Яйца – 5 штук

Сахар -1 стакан

Сахарная пудра -0,5  стакана

Изюм -150 грамм

Дрожжи -35 грамм

Лимонный сок – 1 чайная ложка

Сливочное масло -200 грамм

Подсолнечное масло – 0,3 чайной ложки

v Параўнаць правапіс у рускай і беларускай мовах.

Інгрэдыенты:

  • Мука - 3-3,5 шклянкі
  • Малако - 1 шклянка
  • Яйкі - 5 шт
  • Цукар - 1 шклянка
  • Цукровая пудра - 0,5 шклянкі
  • Разынкі - 150 грамаў  (гук[ м] не падаўжаецца)
  • Дрожджы - 35 грамаў  ( [ дж ]– адзін гук )
  • Лімонны сок - 1 чайная лыжка   (падваенне [н] , аглушэнне [ж])
  • Сметанковае масла - 200 грамаў   (е пішацца у 2-гім  складзе перад націскам)
  • Алей - 0,3 чайнай лыжкі
  1. 4. Падвядзенне вынікаў урока
  2. 5. Выстаўленне і каменціраванне адзнак.
  3. 6. Дамашняе заданне: запісаць  ад мам і бабуль  рэцэпт велікоднага куліча.
 

Министерство

образования республики БеларусьaduДетский

правовой сайтАкадемия

последипломного образованияГомельский городской

исполнительный комитетГомельский

областной институт развития образования