Официальный веб-сайт учреждения образования
«Cредняя школа № 50» г. Гомеля

г. Гомель, ул. Осипова, 17
тел. 32-05-25

school50@jdroo.by

Поиск информации
Наши достижения

PreviousNext
Ваше мнение
Кто по вашему мнению в большей мере должен заниматься воспитанием ребенка в 6-ой день недели?
семья
школа
другое
Дальнейшее образование

Гомельский государственный университет имени Франциска Скорины

ГОМЕЛЬСКИЙ ОБЛАСТНОЙ ПРОФОРИЕНТАЦИОННЫЙ ПОРТАЛ







Гомельский городской исполнительный комитет










2018 ГОД



Президент Беларуси А.Г.Лукашенко сообщил, что 2018 год в Беларуси решено объявить Годом малой родины. Глава государства пояснил, что на принятие такого важного решения подвигли размышления о важности малой родины в судьбе каждого человека.
Читать полностью:  https://news.tut.by/economics/580474.html

Читать полностью:  https://news.tut.by/economics/580474.html















"На разных языках из века в век дорогу к знанью ищет человек ..."

PDF Печать E-mail
Автор: Administrator   


-00000000000000613.jpg - 101.72 Kb

Мэта:

паглыбіць веды вучняў пра жыццёвы і творчы шлях М. Багдановіча; раскрыць шматграннасць таленту паэта, яго вялікую любоў да роднага краю, прыроды;

прывіваць любоў да беларускай паэзіі; выхоўваць патрыятычныя пачуцці;

развіваць творчыя здольнасці вучняў, навыкі эстэтычнага, асэнсаванага чытання .


Абсталяванне:

партрэт  М. Багдановіча, грамзапісы музычных твораў, кніжная выстава, выказванні беларускіх пісьменнікаў пра М. Багдановіча, малюнкі да твораў, мультымедыйная прэзентацыя.


Слайд-1


1 вядучы:

У гісторыі кожнага народа ёсць імёны, якімі ён асабліва ганарыцца. Але ёсць сярод іх і такія, якія сталі здабыткамі чалавецтва, бо слава іх перасягнула межы краін і часоў.Беларускі паэт Максім Багдановіч набыў вядомасць сваім літаратурным, грамадзянскім і чалавечым подзвігам.

М.А.Чырскі

Слайд-2

2 вядучы:

9 снежня 2011-120 гадоў з дня нараджэння Максіма Багдановіча, беларускага паэта,публіцыста, перакладчыка, гісторыка.


Слайд-5,6

1 вядучы:

Высокае паэтычнае майстэрства Багдановіча ўзняло беларускую паэзію на новую якасную ступень. Сваёй творчасцю ён наглядна паказаў, што меладычнай, музычна-гнуткай беларускай мове даступны ўсе найскладанейшыя формы і рытмы паэзіі

С.Оськіна


Слайд-7

2 вядучы:

Хай спіш ты пад ясным небам Крыма,

Не чуеш,як шуміць лісцё;

А сына вернага Радзіма

Не аддала ў забыццё.

Твае напевы не заснулі

Пра наш народ, лясы, палі,

Схлусіла шэрая зязюля,

Што скончыў шлях ты на зямлі.

В.Матэвушаў ”Пад небам Крыма”


Слайд-7

1 вядучы:

Мы ведаем,што жыццё М.Багдановіча было кароткім,як лістападаўскі дзень,і хмурным,быццам позняя восень.Заўчасная смерць бязлітасна абарвала жыццё паэта.Толькі 25 вёсен сустрэў ён і назаўсёды застаўся для нас маладым.


Слайд-8

Песня  Эдуарда  Акуліна  “Анёл”


Слайд-9-29

3 вядучы     4 вядучы


Слайд-альбом “Гады і гарады” (кароткая біяграфія М.Багдановіча)

Слайд-30,31

5 вядучы:

“Жыў на свеце музыка.Многа хадзіў ён па зямлі ды ўсё граў на скрыпцы.І плакала скрыпка ў яго руках,і такая была ў яго гранні нуда,што аж за сэрца хапала…”-гэтымі словамі апавядання”Музыка”пачаў свой пісьменніцкі шлях Максім Багдановіч.Наўрад  ці мог ён уявіць тады,што многія яго вершы будуць пакладзены на музыку і будуць аднымі з самых вядомых і любімых беларускімі чытачамі.


Слайд-31

6 вядучы:

Народны фальклор,у тым ліку і народныя песні, абуджалі

нацыянальныя пачуцці,спрыялі фарміраванню асобы паэта.

На працягу ўсяго жыцця М.Багдановіч быў звязаны  з музыкай.

Ён не толькі любіў слухаць народныя  песні,але пры магчымасці натхнёна спяваў ”Перапёлачку”, ”Дожджык”, ”Дзе ж тая крынічанька,што голуб купаўся…”,”Ой,рэчанька,рэчанька…” І іншыя.Відаць,нездарма многія вершы паэта нагадваюць беларускія народныя песні.


Слайд-32

Песня “Лявоніха” на словы М.Багдановіча


Слайд-33

7 вядучы:

Не стала б лірыка М.Багдановіча той, якой мы любім яе сёння,калі б забыўся паэт, які жыў за межамі Радзімы,на сваю кроўную сувязь з Беларуссю.


Слайд-34

Верш “Краю мой родны, як выкляты богам…”


Слайд-34,35

8вядучы:

Толькі два разы давялося М.Багдановічу на кароткі тэрмін наведацца на Беларусь. У час першага прыезду 1911годзе паэт наведаў этнаграфічны музей у Вільні.Асабліва ўразіла Багдановіча калекцыя слуцкіх паясоў, сапраўдных шэдэўраў мастацтва.

Пад уплывам сваіх уражанняў ён піша верш “Слуцкія ткачыхі”, які ўвайшоў у цыкл “Старая Беларусь”.


Слайд-36,37

Песня “Слуцкія ткачыхі” на словы М.Багдановіча

Слайд-39

Верш”Маладыя гады”


Слайд-40

9 вядучы:

Зорка Венера ўзышла над зямлёю,

Светлыя згадкі з сабой прывяла…

Помніш, калі я спаткаўся з табою,

Зорка Венера ўзышла.


Напэўна, мала знойдзецца людзей, якім не былі б знаёмы гэтыя радкі раманса.У ім апаэтызавана моцнае, прыгожае пачуццё, якое робіць чалавека духоўна багатым.Для закаханых узыходзіць свая,высокая і шчаслівая зорка, зорка кахання.Радасцю і светлым сумам адсвечвае гэты верш: маладым людзям неабходна развітацца. Але ў растанні, у далёкім краі,куды едзе ён, відаць,не па сваёй волі,будзе свяціць яму іхняя зорка, якая абуджае надзеі.


Слайд-41

Раманс  “Зорка  Венера”


Слайд 42,43

10 вядучы:

М.Багдановіч у сваёй творчасці часта звяртаецца да вобразу мадонны, натхнёны карцінамі мастакоў эпохі Адраджэння. У пакоі Максіма над сталом заўсёды вісела рэпрадукцыя “Сіксцінскай мадонны” Рафаэля.

Пад уплывам вобразу вялікага мастака, Багдановіч знаходзіць рысы мадонны ў вобліку маленькай вясковай дзяўчынкі, гераіні вершаванага апавядання “Вераніка”. У яго сюжэце – гісторыя пачуццяў маладога героя да сяброўкі свайго юнацтва, гісторыя прызнання ў каханні.


Слайд-44,45

Верш “Вераніка”


Слайд-46

11 вядучы:

З замілаваннем і любасцю малюе М.Багдановіч і беларускую прыроду.Пейзажныя вершы паэта поўныя бадзёрасці,    жыцця-

сцвярджальнай сілы. У іх – вітанне жыцця,імклівасць руху,жаданая гармонія паміж чалавекам і прыродай.


Слайд-46,47

Верш  “Маёвая песня”


Слайд-48

12 вядучы:

Зіма.Зімовая дарога.Шпарка коні імчацца ў полі.Бомы навяваюць у сэрцы спакой.

Шыряня і прастор палёў абуджаюць сілы чалавека, узмацняюць веру ў будучыню.


Слайд-49,50

Верш  “Зімовая дарога”

Слайд-51,52

14 вядучы:

Старадаўнія народныя ўяўленні аб прыродзе Багдановіч увасобіў у цыкле вершаў  “ У зачараваным царстве”.

Жыхары царства –міфічныя істоты, якія насяляюць лес, возера, многія таемныя куткі прыроды.

Песня  “Возера”

Слайд-53

15 вядучы:

Лірычны герой паэзіі М.Багдановіча паўстае перад намі ў самых розных праяўленнях. Ён здатны глыбока перажываць пачуццё кахання, ён задумваецца  аб сэнсе жыцця, аб прызначэнні чалавека. Яго  хвалююць малюнкі прыроды, яе чароўныя з’явы.Гэта грамадзянін, сэрца якога “начамі аб радзімай старонцы баліць”, чалавек, якога агортвае сум, але ніколі не пакідае светлы, аптымістычны настрой.


Слайд-54

Песня Э. Акуліна “Ты даруй нам, Максім”



 

Министерство

образования республики БеларусьaduДетский

правовой сайтАкадемия

последипломного образованияГомельский городской

исполнительный комитетГомельский

областной институт развития образования