Официальный веб-сайт учреждения образования
«Cредняя школа № 50» г. Гомеля

г. Гомель, ул. Осипова, 17
тел. 32-05-25

sosh50@yandex.ru

Поиск информации
Наши достижения

PreviousNext
Ваше мнение
Кто по вашему мнению в большей мере должен заниматься воспитанием ребенка в 6-ой день недели?
семья
школа
другое
Дальнейшее образование

Гомельский государственный университет имени Франциска Скорины

ГОМЕЛЬСКИЙ ОБЛАСТНОЙ ПРОФОРИЕНТАЦИОННЫЙ ПОРТАЛ






Гомельский городской исполнительный комитет








2017 -

ГОД НАУКИ



Президент Беларуси А.Г.Лукашенко 23 декабря 2016 г. подписал указ №481 «Об объявлении 2017 года Годом науки»














"На разных языках из века в век дорогу к знанью ищет человек ..."

Нам мова адкрывае свет
МЫ ПАВІННЫ ВЕДАЦЬ СВАЮ МОВУ
PDF Печать E-mail

      Ад бацькоўскага парога, ад першага матчынага слова пачынаецца наша Радзіма. Усе памятаюць усмешку матулі, першую кніжку, як ішлі першы раз у школу, трымаючыся за руку маці, бацькі, бабулі або дзядулі, як першая настаўніца на першым уроку расказвала пра Беларусь, яе шырокія краявіды, добрых і працавітых людей, пра багатыя лясы і пушчы, шырокія рэкі і празрыстыя азёры, пра белакрылых буслоў і сінія васількі, пра белыя бярозы і магутнага зубра… Ад бацькоўскага парога пачынаецца не проста Радзіма, а нешта большае, што суправаджае нас усё жыццё: любоў да Бацькаўшчыны, да гістарычнай дзедаўскай спадчыны, да дасягненняў нашых продкаў, да сям’і, павага да старога чалавека, да прыроды, да ўзыходу сонца, да зялёнага лістка, да палявой кветкі, да роднага матчынага слова…Усё гэта – добрае, светлае, чалавечнае - ідзе з сям’і, а таксама з дзіцячага садка, школы.

   Задача сучаснай беларускай адукацыі – развіццё інтэлектуальнай, камунікатыўнай, духоўна-маральнай, грамадзянскай культуры вучняў, выхаванне асобы, здольнай увабраць  у сябе толькі самыя лепшыя набыткі нашых продкаў дзеля нашага найлепшага будучага, а без роднай беларускай мовы і яе пашырэння гэтага дасягнуць немагчыма. Толькі выхаваўшы сапраўную беларускую асобу, Беларусь зможа па-сапраўднаму заявіць аб сабе ў Свеце. Беларускі чалавек павінен вылучацца  высокай моўнай культурай, найлепшымі чалавечымі якасцямі. Папулярызацыі беларускай мовы – гэта перш за ўсё  фарміраванне моўнай і лінгвістычнай культуры дзяцей, выпрацоўка ў іх патрэбы пастаяннага спазнання і творчай дзейнасці. А таксама – гэта і пастаянны працэс работы над сабою педагогаў, якія папулярызуюць, прапагандуюць нашу родную беларускую мову.

     Чаму менавіта цяпер мы гаворым аб папулярызацыі беларускай мовы? Ды таму, што мы – беларусы. Таму, што кожны народ павінен мець сваю мову, а яшчэ яе неабходна берагчы, песціць, як дзіця, бо без мовы няма народа, няма нацыі, няма краіны. У вырашэнні гэтай задачы вялікае значэнне мае работа сярод школьнікаў, якую настаўнікі праводзяць спецыяльна і ў сувязі з вывучэннем усіх раздзелаў школьнага курса прадметаў для таго, каб вучні авалодвалі нормамі літаратурнай мовы, а таксама, каб вучыліся любіць родную мову, краіну. Значную ўвагу нашы настаўнікі надаюць ўзбагачэнню слоўніка дзяцей надаецца таму, што з ім звязана авалоданне словам, роля якога ў пазнанні навакольнай рэчаіснасці вельмі вялікая.

     Дзякуючы слову, набываюцца неабходныя веды, развіваюцца мысленне, памяць, забяспечваюцца зносіны ўнутры грамадства. Багаты слоўнікавы запас з’яўляецца адной з абавязковых умоў, якія не толькі забяспечваюць развіццё маўлення ў цэлым, але і ствараюць неабходную аснову для засваення ўсіх раздзелаў школьнага курса беларускай мовы і літаратуры і іншых вучэбных дысцыплін.

Подробнее...
 


Министерство

образования республики БеларусьaduДетский

правовой сайтАкадемия

последипломного образованияГомельский городской

исполнительный комитетГомельский

областной институт развития образования